четверг, 22 февраля 2024 г.

Міжнародны дзень роднай мовы - 21 лютага

   





Свята роднай мовы прайшло ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняй школы № 20 г.Барысава" 21 лютага. У гэты дзень    наведвальнікам было прапанавана прыняць удзел у акцыі «Размаўляй па-беларуску". На працягу ўсяго дня гучала мілагучная беларуская мова. Для ўсіх карыстальнікаў бібліятэкі дэманстравалася кніжная выстава, была падрыхтавана літаратурная вандроўка  "Багата, родная ты мова". Чытачы спрабавалі свае веды ў перакладзе слоў з беларускай мовы на рускую, прыгадалі творы беларускіх аўтараў, адказвалі на пытанні віктарыны паслухалі беларускую легенду. Кожны ўдзельнік свята ў падарунак атрымаў закладку.

    Дзякуй усім, хто ведае і шануе сваю родную мову!








Комментариев нет:

Отправить комментарий