четверг, 9 декабря 2021 г.

“Багдановіч ART ці нестандартны Багдановіч”: сеткавая акцыя

 

Подробности https://ametova1972.blogspot.com/2021/12/art.html


“Багдановіч ART ці нестандартны Багдановіч”: сеткавая акцыя

 



“Багдановіч ART ці нестандартны Багдановіч”: сеткавая акцыя

Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча праз прызму  сучаснага мастацтва

130 годдзю з дня нараджэння паэта прысвячаецца

«Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык... унікальная, фенаменальная з'ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох» Алег Лойка, паэт


Ан к е т а  у д з е л ь н і к а  а к ц ы і 

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ДЛЯ ПУБЛІКАЦЫІ ТВОРЧЫХ РАБОТ


 9 снежня 2021 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, выдатнага беларускага паэта, празаіка, літаратурнага крытыка.

Пражыўшы вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё, ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Імя Максіма Багдановіча стаіць побач з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас.

 Яго творчая спадчына-вельмі значная частка духоўнай спадчыны і культуры беларускага народа.

Публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык; класік , адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай беларускай мовы, які ўслаўляў  родную Беларусь і свою шчырую любоў да беларускага народу.

Унікальнасць і веліч асобы і творчай постаці Максіма Багдановіча

сцвярджаюць слушнасць званняў “гарачае сэрца”, верны рыцар бацькаўшчыны, пясняр Беларусі, якія надалі яму сучаснікі і нашчадкі.Свой талент, а ў рэшце рэшт і жыццё, Максім Багдановіч перш за ўсё ахвяраваў роднай Беларусі.

 Максім Багдановіч-з'ява ў беларускай літаратуры фенаменальная. Яго творчасць з самага пачатку знаходзілася ў руху, імкненні да новага. Ва ўсім, да чаго б не звяртаўся паэт, ён імкнуўся знайсці свой уласны шлях, сваю дарогу, свой нестандартны погляд на звычайныя рэчы,  адкрыць сваё творчае "я", сваю меру прыгожага.

Паэзія Максіма Багдановіча, без якой не магчыма ўявіць беларускае Нацыянальнае Адраджэнне, ва ўсёй сваёй глыбіні была не чужая наватарскім ідэям агульнаеўрапейскай культуры эпохі дэкадансу (сімвалізму, імпрэсіянізму, неарамантызму). Гэта дае нам права звязаць творчую спадчыну паэта з сучасным арт- мастацтвам.