понедельник, 20 февраля 2023 г.

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

 


Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Сёння прэстыжна валодаць замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай, кітайскай. А роднай, беларускай? Беларускую мову мы вывучаем у школе, каледжы, нядрэнна разумеем, але мала ёю карыстаемся і свабодна на ёй гаворым. Для большасці грамадзян нашай краіны пастаянным сродкам зносін з’яўляецца руская мова. На жаль, беларуская мова мала выкарыстоўваецца ў паўсядзённасці. Тым не менш, эксперты лічаць, што беларуская мова апошнім часам стала больш актыўна ўжывацца ў сферы рэкламы, культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы.

Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.

Вершы пра родную мову беларускіх пісьменнікаў https://ejka.ru/blog/stihi/5206.html


«Маё  беларускае слова»

Акцыя з такой назвай прайшла ў 20-й школе па ініцыятыве бібліятэкі да Міжнароднага дня роднай мовы. Супрацоўнікі бібліятэкі размаўлялі па-беларуску,запрашалі ўспомніць і запісать цікавыя беларускія словы,а таксама пагуляць у віктарыну «Горад майстроў». Вучні і настаўнікі, якія прыйшлі у бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай «Чытаем на роднай мове». З  яе дапамогай можна істотна ўзбагаціць свае веданне мовы, зрабіць сваю мову больш  багатай і вобразнай. Спадзяемся, што кожны жадаючы змог даведацца, чаму так неабходна размаўляць на роднай мове, і наша мова будзе гучаць часцей.














2 комментария:

  1. Дорогие коллеги! Примите самые сердечные поздравления с чудесным праздником весны и женщин - 8 Марта! Счастья, здоровья, весенней радости, добра, мира и благополучия!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Спасибо большое. И вас праздником 8 Марта , с праздником весны!!!

      Удалить