13 мая госцем ДУА "Сярэдняй школы № 17 г. Барысава" стала знакамітая пісьменніца Тамара Пятроўна Бунта. Тамара Бунта - аўтарка дзіцячых кніг “Сад з матылькамі”, “Дзяўчынка з вішневага завулка”, “Чароўны кошык” і інш. Сустрэча была арганізавана сумесна с ДУК "Барысаўская цэнтральная бібліятэка імя І.Х.Каладеева".
На сустрэчу з пісьменніцай школьны бібліятэкар Івашкавец Людміла Паўлаўна запрасіла вучняў 3-4 класаў. Бібліятэкар падрыхтавала кніжную
выставу, дзе былі прадстаўлены матэрыялы, пра творчасць і жыццё пісьменніцы, таксама
быў распрацаваны QR-куб па творам.
Тамара Пятроўна прэзентавала свае кнігі, якія вельмі зацікавілі дзяцей,
праверыла вучняў на кемлівасць з дапамогай мудрагелістых загадак пра
літаратурных персанажаў. А самым цікавым стала чытанне пісьменніцай
урыўкаў з сваіх кніг.
Вучні таксама адказна падрыхтаваліся да сустрэчы: чыталі цікавыя апавяданні, а яшчэ
парадавалі шаноўную госцю сваімі малюнкамі
і рознакаляровымі матылькамі.
Творы Тамары Пятроўны дзеці прымаюць блізка да сэрца, бо піша яна пра сваё
маленства, пра дзіцячыя перажыванні і ўспрыманне акаляючага свету. Пра гэта
сведчыць тое, што пасля сустрэчы ўсе кнігі Тамары Пятроўны, якія маюцца ў
бібліятэцы, былі разабраныя дзецьмі дадому.
Сустрэча прайшла цікава і
пазнавальна. Усе жадаючыя змаглі атрымаць кнігу з аўтографам аўтара.
Комментариев нет:
Отправить комментарий